Архивная версия сайта e-luge.net. Последняя запись сделана 1 марта 2011 года.
Город съехавших крыш
08-02-2009 22:42   |  Метки: стихи
Пока, к сожалению, нет ни времени, ни ресурсов на издание полноценного сборника, поэтому решили время от времени публиковать кое-что печатавшееся ранее в журналах. Встречайте, лучшая на свете жена — Валентина Горнистова…
Пераможца вайны за змрок —
Куляй смерцi ды ў вечны крок
Сонцу ў пашчу, згубіўшы зрок, —
Варона. Неба. Усход.
На крылах — тысячы тысяч слоў,
У дзюбе — стужка памёрлых сноў.
Не верыць птушка ў палёт — і зноў,
І зноў чарговы ўзлёт.
Ляціць варона. У сэрцы жах.
Зямля! Напружаны крыл узмах.
Бліжэй няволя. Антэны. Дах.
Машыны. Людзі. Праспект.
Кроў, нібы тысяча тысяч слоў,
Усё — адбіцці ўваскрэслых сноў.
Жыцця разбітае шкло - далоў!
Закрыўся лёсу канспект…
…Заміж цемры ў вачах святло,
Сонца пацеркі праз акно.
Смерць: было або не было?
Жыцця адкрыты прасцяг.
…У думках — тысячы тысяч слоў.
Зламаных пальцаў вянок са сноў.
Адна душа на дваіх — наноў:
Мы заслужылі працяг.
Комментарии (0):

Комментариев пока нет. Станете первым?

Это архив блога. Добавление комментариев запрещено.

© Павел Новицкий 2009 - 2011
(: time: 31.9s, sql: 70, memory: 316Mb :)